Ў каменным горадзе N.
Вышэйшыя за краты гэтых сьцен.
Толькі нам гараць ліхтары.
Толькі нам грае ноч.
Толькі нам падае зверху бурштын.
Толькі нас бачыць Бог.
Мы – гіпс, мы – лёгкае віно.
Мы – чыстае сумленьне калодзежу і дна.
Усё пачнецца, і ўсё ўжо было.
Цнатлівая трава, апошняя трава.
Толькі нам гараць ліхтары.
Толькі нам грае ноч.
Толькі нам падае зверху бурштын.
Толькі нас бачыць Бог.
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 2