Хтось прарочыў, а кон перайначыў / верш - Міхась Кавыль [Connoist inst.]
Міхась Кавыль
*** Хтось прарочыў, а кон перайначыў, Не збылося і збудзецца ці Гэтак вобмігам, спраўца гарачы?
Рубікон мо й не нам перайсці – На твае, на мае спадзяванні Ветры вета наклалі у трысці.
За гарамі ружовыя ранні, А навобмацак – дзіды жыцця. Сэрца нехаця хто не параніць?
Строгай рытмікай кволасць зацяў, Пад замок, зашыфрованы, – крозы. Весялосці расхрыстваю сцяг – На сцягу – воя цёплыя слёзы.
17.VIII.1956
Гучыць верш Міхася Кавыля \"Хтось прарочыў, а кон перайначыў\" (1956) у выкананні Сяргея Балахонава (2016). Скарыстаны інструментал Connoist \"Drop p\" (2016) з сайта jamendo.com. Паводле ўмоў аўтара інструментала гэтая публікацыя здзяйсняецца з ліцэнзіяй Creative Commons: cc_standard