Ні ў цёмным садзе і ні ў чарніцах Да вуснаў мілай не даступіцца То іх затуліць яна рукою, } 2 разы То штосці шэпча табе такое. }
І не пасмееш пацалавацца, А яна будзе з цябе смяяцца. Ну што ж, калі ўжо няма ў нас згоды, } 2 разы Дык можа пойдзем адведаць мёду. }
У любай вусны пасаладзелі, - Мінутай пчолы паналяцелі, Ля самых вуснаў яны лятаюць, - Цалуй, міленькі, бо закусаюць! Ля самых вуснаў яны лятаюць, - Не бойся, міла, не закусаюць!..