Прыпеў: - Скажы мне, Ганулька, Цi любiш мяне? - Люблю, - ты сказала, - Аж сэрца мне схне! Ганулька, Ганулька! Павер, зразумей - Я ў свеце не бачыў Кахання шчырэй!
Цi помнiш ты, Ганна, Шчаслiвы мамэнт, Як граў раз на дудцы Нябожчык Вiнцэнт? А Нёман спакойна, Спакойна дрыжаў, I месячык ясны На нас пазiраў.
Прыпеў:
Драў горла у лозах За рэчкаю драч, I грукаў у сцену Рагамi маркач. На жэрдзе мы селi У змроку маўчком, I я прытулiўся К табе плечуком.
Прыпеў:
Цi помнiш ты, Ганна, Той светлы мамэнт, Як граў раз на дудцы Нябожчык Вiнцэнт? А Нёман спакойна, Спакойна дрыжаў, I месячык ясны На нас пазiраў.