Дарагая сястра, я пiшу табе лiст, Каб сказаць табе, што ўсё нармальна ў нас. Толькi дождж палiвае ня дзень i ня два, i ня тыдзень, Але гэта звыкла.
Мы жывем на балоце, мы любiм яго, Пра яго мы сьпяваем i пiшам палотны. I таму пад дажджом мы як рыбы ў вадзе I мы вельмi шануем балота.
А калi ты цьвярозы, тады ты дурны, Калi ты маеш розум, пазбаўся сумленьня. Кожны дзень у балоце гадуем мы Для балота свае пакаленьнi.
Дарагая сястра, тут ўсё харашо, Тут паблiзу Масква, тут Масква ў галаве, Тут Масква ў тэлевізары і ў газэце, Тут расейскія песьні развучваюць дзеці.
I гэта - нармальна, сястра, Таму што, вятры ня прыносяць свабоды, Таму што, дрыгва застаецца дрыгвой, Таму што, Айчына - балота.
Таму што, нiхто ня бывае супраць, Таму што, нiхто ня бывае цьвярозы, Таму што, забылiся ўсе на розум, Бо ўсе - пад наркозам.
Людзi на балоце... Людзi на балоце... Людзi на балоце... Людзi на балоце...
Дарагая сястра, тут адны крычаць, Тут плачуць другiя, а трэцiя скачуць. I ў гэтым гармідары слова пачуць немагчыма, А гэта значыць,
Што дождж ня спынiцца колькi гадоў I будзе дождж, i будзе слота, I будзе жыць звычайным жыцьцём Нашае балота.
Мы высока падымем балотны наш сьцяг, Мы будзем шторанак хадзiць на работу, Каб ўбачылi ўсе, што жыве ў вяках Подзьвiг народа - балота.
Дарагая сястра, ты жыла тут сама, Ты ведаеш пах цвiлага моху, Ты ведаеш смак гнiлое вады, Але ўсё - дастаткова.
Дастаткова размовы пра шэры наш край, Пра галечу, гаркоту, гароту, галоту. Тут альбо памiрай, альбо ня выжывай, Але выбрала нас балота.
С кожным днём мы ў балоце глыбей i глыбей, Але нас не заб'еш, але нас не задушыш, Мы стрываем ўсё i праз колькi гадоў Мы навучымся жыць ў балоце па вушы.