Грышка: Мяне бянтэжаць вось якія рэчы: Нядаўна адбывалася сустрэча Міністра па культуры з прэзыдэнтам… Была ў мяне надзея, аде дзе там! Ізноў вярзуць: “Падняць эстраду трэба”. Ўсё роўна, што садзіць сухое дрэва! Ды ім адно – эстрада і кіно. І ўся культура – болей не відно.
Саўка: Завідуйце, пустыя крыціканы, Што жызьнь культуры нашай працякает У прэзідзента лічна на кантролі. Акцёраў назначае ён на ролі І раздаёт пяўцам чыны і званья… Эстрада ж нам неабхадзіма з вамі Как сонцэ, как уборка уражаю. Я, напрымер, эстраду абажаю!
Грышка: Кажы, што хочаш, але я сьцьвярджаю: Эстрада не павінна быць дзяржаўнай! Гэта ж абсурд, што мы карміць павінны Бяздарную эстрадную машыну.
Саўка: Вот выбары начнуцца, і тада ўжэ Увідзіш ты ўсю мошч эстрады нашай. За Беларусь! – Бальшой эстрадны празьнік Для ўсех для нас, зялёна-бела-красных.
Грышка: Руйнуюцца і замкі, і палацы, Ледзьве жыве сучаснае мастацтва, А мы ўсё гадуем дзьве каровы – Эстраду і кіно – безвынікова!
Саўка: Ня поняў нічыво, што вы сказалі… У эстрадным зале ілі ў кіназале Прыятна пасядзець посьле работы Вздрамнуць часок-другой са ўсем народам.