Пра расейскую авіябазу: «Нас жа НАТА замочыць празь іх!»
Грышка: Слухай, Саўка, ну, што за абсурд?! Хутка будуць расейцы ўжо тут. Уздымаюцца крылы Іх паветраных сілаў, І да нас эскадрыльі лятуць.
Саўка: Не паняць табе, Грышка, аднака, Што аны зашчыцяць нас ад НАТА! Есьлі ўспыхне касьцёр, То дадуць тут адпор З нашай брацкай Расіі рабята.
Грышка: Ну, ты, Саўка, ці дурань, ці псіх! Нас жа НАТА замочыць празь іх! Як запусьціць ракету Па расейскіх аб’ектах, І наш горад — як быў — так і зьнік.
Саўка: Сам ты, Грышка, дурак, ідзіёт! Нам Расія жэ дзеньгі даёт. Бо народу жэ нада, Каб расла ў нас зарплата, А за эта — ляці, самалёт!
Грышка: Вы гатовыя, вас не стрымаць, За зарплату краіну прадаць?
Саўка: Ну, зачэм жэ краіну, Ну, хаця б палавіну. Нада ж как-та нам сушчэстваваць.