Стаць бы дзеўчынкаю, сесьці б на калені да Максіма Танка: ён мне ня вораг, ён мне ня сябра, а чую, што глядзім мы у адным кірунку.
Сталі на калені, памаліліся Канфуцыю, дармавым кватэрам, пасадам і ґрантам. Селі за вячэру, падзяліліся: хто стаў ворагам, хто — сябрам.
Сяду на калені непрыкметна да Максіма Танка; вяртайцеся, Янкі, «Янкі, go home!» — Васіль, ты там недалёка, ты ім перадай. Кастусе, як табе ў пекле, сьляпым і глухім? Можа, так яно лепей: ты хоць ня бачыш, хто мы цяпер, што было заўтра, як былі рэжуць па скуры фашыстаў і акупантаў свастыку ў тры колеры: неба, крыві, Плашчаніцы «забойцы», «здраднікі», «ка́ты».