ЗВАНЫ ПА-НАД МЕНСКАМ
Званы па-над Менскам
Апоўдні
Нябачнаю чарадой
Плывуць па-над местам
Сягоньня
І сотні забытых гадоў.
Ірвуцца ад стром
Сьвятадухавых
У вышні – вясёлкавы край,
Басовым крысом
Акрапляючы вуліцы
Пад ветразем пругкім скрыдла.
У глыбіні дваровых
Рашчэлінаў,
У сталь негасьцінную шыб
Зыходзяць сонцавым
Сьпевам нам,
Каб парасткі нас ажылі.
Капежнай сьлязы
Прышэсьцем,
Якога ў пару даждалі,
Гучаць галасы
Дабразьвесьця
Лекуючы душ мазалі.
Што глýхія
Гадавалі мы
Праз няздатнасьць боль іншых учуць.
Раскуюць
Цяжкімі ўдарамі
Жыцьцётворнасьць лятункаў і рук.
Іх, пажадным вітрынам
Няздраджаных,
Блаславяць непазбыўным крыжом –
Абшарам зямным
Звановае прадзіва
Несьці па кроснавы плён.
Праводжу
Узрынутым позіркам
Мэлёдыі – за імі б усьлед.
Ды толькі
Дарогамі роснымі
Рушыць найгранае мне...
Плывуць па-над местам
Сягоньня
І сотні забытых гадоў
Званы па-над Менскам
Апоўдні
Нябачнаю чарадой.
Зьміцер Захарэвіч еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1