Я ўжо больш так не адчуваю Моц ціску адказнасьці, Больш шэрых хмар заўважаю Ў люстэрку зайздрасьці! Ты сама мяне так прасіла - Больш падрабязнасьцей. Калі-ласка, вось яны скачуць З Пандоры куфэрку ў крайнасьці!
Сьціснуць зубы і выкінуць прэч з галавы, Твае радасьць і боль мне ўжо не належаць! Мы з табой – дзьве ахвяры халоднай-халоднай вайны, Але гэта цябе і мяне не суцешыць.
Як хістацца на доўгай вяроўцы І рукамі падпершы бакі, Сорамна дакараць адмыслоўцаў Што “патрэбныя” бачуць шляхі! Гэта проста кавалак увагі, Адарваны кавалак тугі...