Да парос авёс да зеляненькі. Да ўнадзіўся конік вараненькі. Выйшаў-выбег сьлічны панічык, Выйшаў-выбег да і засьмяяўся: ''А чаго ты, конік, так разгуляўся, Так разгуляўся, лавіцца ня даўся? А я ж цябе, конік, сам іспаймаю, Сам іспаймаю, сядлом асядлаю. Асядлаю да й паеду. Да й паеду ў чужую зімачку, У чужую зімачку да й па дзевачку. Полем еду, жыта красуе, Сялом еду, людзі дзівуюць. Да чый сын едзе, то таму і добра, А чый зяць будзе, то таму найлепей.