«Мы, беларусы» — неафіцыйная назва дзяржаўнага гімну Беларусі (па першых словах яго тэксту). Ужываецца ад 24 верасьня 1955 у якасьці гімну БССР. Нейкі час па распадзе СССР ужывалася толькі музыка гімну. Потым быў праведзены конкурс на стварэньне новага гімну, і 2 ліпеня 2002 прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка ўказам №350 [1] зацьвердзіў у якасьці Дзяржаўнага гімну твор з старой музыкай і новым (часткова зьмененым старым) тэкстам. Тэкст перапрацаваны Ў. Карызнай, які прыбраў спасылкі на Расею, Леніна і камуністычную партыю.
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 2