Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Вечера Насильной Поэзии - 03 #04 "Дзе вы былі?!" (дзед-зьдзекавед) | Текст песни

Які ж вы сябры мне,
якія ж вы ворагі?

Няма каму было
падставіць мне плячо,
калі я мусіў ісьці…
я мусіў ісьці,
я мусіў ісьці
па сьпінах, а потым —
па голавах!

Што ж за сябры вы мне,
што ж вы за ворагі…
Дзе вы былі,
найлепшыя сябры мае
і найгоршыя ворагі,
дзе вы былі,
калі я здраджваў кожнаму з вас
па сваім
даўжэзным
сьпісе?!

Якія ж вы сябры мне,
якія вы ворагі…

Дзе ж вы былі,
памяркоўныя сябры мае,
і ўяўныя ворагі,
дзе ж вы былі,
калі мне так трэба было,
так трэба было,
мне так трэба было
распрацоўваць новую вакцыну,
выпрабоўваць новую вакцыну
супраць віруса быдла —
дзе вы былі?!


Вечера Насильной Поэзии еще тексты


Видео
Нет видео
-
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1