Ў адной пустыні, невядома дзе, Паўсюль пясок і не відно людзей. І не знайсці ні ежы, ні вады, Паўсюды толькі кактусы адны.
І ў месцы, дзе вялікі голы кактус рос, З’явіўся пілігрым, які заплечнік нёс. На павадку ішоў Кусака з ім – Сабаку так назваў наш пілігрым. Ў другой руцэ быў з правіянтам таз І Попка на плячы, што крыкнуў: “Підарас!” Але ён памыліўся, бо здалёк Яму насустрач плыла дзеўчанё.
Як толькі стала блізка да сяброў, Культурны пілігрым сказаў: - Здароў!” - Вітаю вас, – дзяўчына дадала: Мне сумна і я з вамі бы пайшла, Але, баюся, будзеш заляцацца… - Нічога тут сабе знайшлася цаца!
Я не маньяк, а сумны пілігрым, Кусака тут на павадку маім, Другой рукой трымаю з правіянтам таз І Попку на плячы, які… самы культурны з нас!
- Калі б раскінуць розумам ты мог разок, Накрыў бы тазам папугая незнарок, Да кактуса ты прывязаў Кусаку І лез бы цалавацца небарака…
Падумаў пілігрым: “Хай будзе так! Да гэтых гульняў я яшчэ мастак!” Ён прывязаў і кактус і Кусаку разам, А папугая пілігрым пужае тазам. Той спрабаваў крычаць: “Ты підарас!” І Попку праглынуў імгненна таз.
Свабода у руках яго цяпер, А у яе вачах чаканне і давер Запал з’явіўся невядомы ў ім І вось што нашаптаў ёй пілігрым: “Мне трэба бегчы тэрмінова дарагая, Мой заапарк табе навекі пакідаю!”
Ён збег і ценю ад яго не засталося, А толькі таз, кусака і яшчэ там хтосьці…