У нашым пакоі студэнты, што шараць у Ruby і Perl, і ўключаюць кандыцыянер.
Я цяпер часта хварэю, ён невыносна гудзе - буду прасіцца ў іншы аддзел.
Усё лятуць працадні, працатыдні няўмольна лятуць. І ўяві - з НДІ анікога апроч нас, Кастусь! І справаздачу змястоўную мне з кожным тыднем складаць усё цяжэй. Я не раблю больш зарадкі ад сухіх вачэй.
Здзівішся, што я прыходжу першай каб у цішыні папрацаваць, жалюзі прычыніўшы. Мне цябе так не хапае, і аўтамату з халвой - замест яе ў ім цяпер ChocoBoy.
Усё лятуць працадні, працатыдні няўмольна лятуць. І ўяві - з НДІ засталася адна я, Кастусь! І справаздачу змястоўную мне з кожным тыднем складаць усё цяжэй. Я не раблю больш зарадкі ад сухіх вачэй.