Ляцелі бегемоты Тужлівай чарадой, Ляцелі яны ў вырай Асенняю парой. Адзін з іх быў ружовы, Другі зялёны быў, Ляцелі яны ў вырай, А можа, назаўжды...
Туды дзе сонца, Туды, дзе цёпла, Туды, дзе пальмы, Мора ды пясок. У той краіне схавана мара, Якую марыць Кожны бегемот. О-о-о-о
Адзін з іх зачапіўся За дрэва галавой, Другі з іх дзяўбануўся Аб воблака нагой. І вось ідзе па лесе Бязмозглы бегемот І песеньку вясёлую Раве, як ідыёт:
Туды дзе сонца, Туды, дзе цёпла, Туды, дзе пальмы, Мора ды пясок. У той краіне схавана мара, Якую марыць Кожны бегемот. О-о-о-о