Па палёх, ды па загонах, па аселіцах, Ой, сівая йдзе, гуляе к нам мяцеліца, Туманамі снег пушаны ўсё кудзеліцца, Па дарогах, ля парогаў, мякка сцеліцца.
То жаночым жалем звонкім разгалосіцца, То аб шыбы б’е вузкія, ў хату просіцца. То вясёла адзавецца распяяная, Заве, маніць з сабой сэрца ў даль нязнаную.
Прыпеў: Ой, дзе ж мяцеліца? – Ў маім сэрцы сцеліцца. Ой, дзе ж мяцеліца? – Ў маім сэрцы сцеліцца.
Пяе песню, зацягае ўсё тужлівую, Чэша вецер, заплятае косы сівыя. Сцеле бурай, засыпае снег завеяны Матылькамі, бы у маі, снегам сеяным.
Прыпеў: Ой, дзе ж мяцеліца? – Ў маім сэрцы сцеліцца. Ой, дзе ж мяцеліца? – Ў маім сэрцы сцеліцца.
Ой, скрыпяць, скрыпяць бярозы, нагінаюцца, Перад крыжам, пры дарозе, быццам каюцца, Мо за вёсны з маем тыя распяяныя, Мо за песні маладыя, за вясняныя.
музыка: А. Катиков слова: Л. Гениуш
Прыпеў: Ой, дзе ж мяцеліца? – Ў маім сэрцы сцеліцца. Ой, дзе ж мяцеліца? – Ў маім сэрцы сцеліцца.
Толькі вецер снегам сее, І тужлівая завея, Дзе ж ты родная хаціна? Абагрэй блуднога сына.
Прыпеў: Дзе ж мяцеліца? – Ў маім сэрцы сцеліцца. Дзе ж мяцеліца? – Ў маім сэрцы сцеліцца.