Ты ведаеш я хутка палячу, ну а як ты? Мы забралі галоўныя ролі ў нашым спектаклі і ты ведаеш на што я здольны. Гэта заблякавана, але ты скрала паролі.
Я запрашаю ў палёт у высокія высі. Будзем там я і ты, а ня вы зь ім. Усе дзівяцца на тое што мы сабралі. Дасканалы мэханізм, а мы дэталі.
Гітарыст п’яны і ня ў ноты ён грае, але нам не істотна, ці праўда, Таня? Я зранку правяду цябе да твае кватэры Мы ня ведаем меры да-да-да.
Ты кажаш я вар'ят? Гэта я! Але ты мая адзіная. Ты пасялілася нахабна ў маіх песьнях. Яны-та нешта кажуць? Ня мае сэнсу.
Прыпеў:
Уся прырода дзівіцца на цябе я таксама, Хоць харакар твой — вострае лязо У свеце няма лепш за цябе Тацяна І ня трэба сумных позіркаў і слоў
Hm Dsus2 Уся прырода дзівіцца табой я таксама, G F# Хоць харакар твой — вострае лязо Hm Dsus2 G У сьвеце няма лепш за цябе Тацяна Cm
Куплет 2 Раніцою мы ладзім шпацыр па аблоках. Не запавольвай — за мной ляці Людзі ўглядаюцца ў нас седзячы ля вокнаў, але гэта толькі наш з табой парадзі
У сьвеце парадыгм ёсьць пара нас І ты сюды ня лезь, разумееш? Так? У чэхаў ёсьць Гавал у мяне — ты Заваёўніца як хан Батый
Словы сьцерпіць папера Буду з табой дзікім зьверам І ты сядзіш ля мяне ў рваных кедах Што б там хто ні казаў з табой «зэба»
Амур аказаўся файным лучнікам. Пра такое ня пішуць у падручніках, Але цябе мне пільнаваць? Гары яно гарам! Хачу быць тваім жаўнерам, а не жандарам.