Чаму ж ты, мой Божа, так сьвет падзяліў Няроўна... Няма ў ім спакою. Багатаму з ранку калышаш дзяцей, Да беднага — ані нагою. Куды нам падзецца, дзе ўцехі шукаць? Наўкола — ні друга, ні брата... Дый знаюць у вёсцы і пан, і мужык: Яна — праваслаўная, я — каталік, Дый скажуць у весцы і пан, і мужык: Яна — праваслаўная, я — каталік.
Нібыта спачыў старажытны праклён На вузкіх бацькоўскіх палосках. Глянь — цягнуцца бедныя нашы шнуры Ад лесу да самае вёскі. І доля — адна, і нядоля — адна Ва ўсіх... не мінае нікога. Дый знаюць у вёсцы і пан, і мужык: Яна — праваслаўная, я — каталік. Дый скажуць у вёсцы і пан, і мужык: Яна — праваслаўная, я каталік.
Навошта ты бедны народ падзяліў На рускіх і польскіх, мой Божа? Ўчыні якісь цуд, бо на гэтай зямлі Ніхто нам зь ёй не дапаможа. Яна безь мяне, ані я безь яе Гадзіны пражыці ня зможам… Дый знаюць у вёсцы і пан, і мужык: Яна — праваслаўная, я — каталік. Дый скажуць у вёсцы і пан, і мужык: Яна — праваслаўная, я — каталік...