Маўклівы жах цёмных істот,
Іх вочы скрозь цемру глядзяць на мяне.
Скрозь плынь часоў, скрозь топі балот
Завуць да сябе праз цені вякоў.
Кіпцямі вострымі змярцьвелых галін
Коляць у вочы, кранаюць за твар.
З цёмных віроў азёрных глыбінь,
Гукаюць і цягнуць у свой абшар.
У жудасным танцы агнёў у гушчары,
У шэпце сухім старых дрэў ля балот,
У стонах жахлівых невядомых істот
Ажываюць старыя паданні зямлі.
Я бачу бліскучыя, драпежныя вочы
Скрозь ліпкую цемру пануючай ночы.
Скрозь цёмныя воды азёрных глыбінь
Завуць да сябе, завуць да сябе…
Vapor Hiemis еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1