Па саду, саду, рыцар каня водзіць, Каня водзіць ды з канём гаворыць: “Коню, коню, прадаю я цябе за малу цану на мёд на гарэлку.
Пане, пане, не прадай жа мяне. Не прадай мяне, успомні сам для сябе, Як ваявалі, у турка забіралі, У турка забралі турэцкую землю.
Пане, пане, успомні сам для сябе, Як выязджалі з маскоўскай зямелькі, Як выязджалі з валкі крывавай, Як сустракалі рыцара ў славе. Па саду, саду, рыцар каня водзіць, Каня водзіць ды з канём гаворыць..