Шлёпанцы і шорты, Польская мяжа. Мой нумар пашпорту Хто табе сказаў?
Не забудзься візу, Скокні ў дз’юці-фры. Мэта пераезду – Рок’н’рол – турызм.
Штогод я ў чаканьні ліпеньскіх дзён, Я ведаю – нас чакае і ён. Ня Крым, не Егіпет і не Таганрог, Мы едзем, мы едзем у Гарадок. У тым Гарадку ёсць загадкавы бор. Нібы Дзед Мароз, у ім жыве рок’н’рол. Таму шмат якіх беларускіх дарог Вяртаю, вяртаюцца ў Гарадок.
Усё, што патрэбна сёньня для шчасьця – Вечарам – лес, ранкам – да кілер-маці. Бяз розніцы- хмары, дождж альбо сьпёка. Я сёньня на сцэне, я бачу далёка. Ёсьць рэчы, якія ня зьменяць гады. Зьмяняюцца людзі, піва, гурты. Але не з-за гэтага і не таму Завісьлі, завісьлі мы ў Гарадку.
Усё нармальна, экстрэмальна, але прымальна для нас. Ёсць прычына – усё магчыма зараз і тут на Басах!