У бок твой не глядзіць і не шукае шчасця. Жыццё яму - гульня, жыццё яму - канцэрт. Паслухай, ёсць другі, які цябе кахае, Які даўно з табой як непрыкметны цень. Але тут рады даць не могуць і анёлы. Ляціш ты да таго, хто на ўсё плюе. І ад бяды яго паумёртвага дадому. Таксі, метро, таксі, праз горад на сабе. Табе падорыць верш, ды не падорыць сэрца. Хто побач за сталом - яму ўсё адно. Знямелая душа ніяк не схамянецца, Не адагрэеш ты яго сваім цяплом. Паслухай, ёсць другі, які цябе кахае, Які даўно з табой як непрыкметны цень. Паэт ляціць уніз, няздатны ён да раю. Дурніца, не хадзі, ты не хадзі за ім!