"Прыгажосць"
Якое неба прыгожае.
Прыгожае. Блакітнае.
Ды яшчэ там аблокі ёсць.
Якая гэта прыгажосць!
І сонца свеціць на зямлю.
За гэта я Цябе люблю.
Люблю калі ёсць нават дождж,
Бо гэта таксама прыгажосць.
Усё, што ёсць тут на зямлі,
Сярод чаго мы ўсе жылі,
Ўсё для нас Ты сатварыў,
Бо ўсіх нас моцна палюбіў.
І ва ўсім гэтым бачу я
Кранаецца Твая рука.
Тваё аблічча ў гэтым ёсць,
Што адбівае прыгажосць.
Я чую музыку вятроў,
Што грае нам сярод лясоў.
І музыку азёрных хваль,
Што запрашае позірк ў даль.
І думкі ўзносяцца ў гару;
У прыгажосці глыбіню.
І замірае позірк мой,
А сэрца спазнае спакой.
Я Цябе люблю...
MiK еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 4