Ён быў натхнёны і малады, Іх незлічона было. Ён на плошчы вёў гарады З песняй, што блізка святло. І запальвалі свечкі яму, Плыў па-над плошчаю дым. Ён спяваў: зруйнуем турму! Яны спявалі за ім:
Разбуры турмы муры! Прагнеш свабоды-то бяры! Мур хутка рухне, рухне, рухне — І пахавае свет стары!
Ведалі словы на памяць — і спеў Неслі па вуліцах так, Што кроў кіпела і гнеў кіпеў, І сэрцы стукалі ў такт. Білі ў сто тысяч далоняў — і рытм Ворагаў біў напавал. Ішлі на муры ва ўсім свеце старым… А ён усё граў і спяваў.
Разбуры турмы муры! Прагнеш свабоды-то бяры! Мур хутка рухне, рухне, рухне — І пахавае свет стары!
Так паўстаў шматтысячны рух, Воінаў цэлая раць, Можна помнікі зносіць і брук На камяні разбіраць. Кожны адчуў — прыйшоў яго час Сілы аддаць барацьбе: Хто не з намі — той супраць нас!.. Спявак быў сам па сабе.
Глядзеў, як шчыльныя рады З ягонай песняю ідуць, А песня глухне, глухне, глухне… А муры растуць, растуць…