Чужая вясна 1. Ты выхоздіш за дзверы, каб убачыць хоць кроплю святла. Але сонца тваё даўно схавалася ў цень. Яно болей не ўзыдзе, бо гэта чужая вясна. Ты на жаль ужо страціў надзею на заўтрашні дзень.
Тваё заўтра ніколі не будзе тваім. А бязлікія мары - не больш, чым попел і дым.
2. Ты ідзеш проста наперад, усё роўна куды. І здаецца, што часам знікае зямля пад нагамі. Тваё мора засохла, у ім солі больш, чым вады, На паверхні яго затухлі апошнія хвалі.
Тваё мора ніколі не стане жывым. А бязлікія мары - не больш, чым попел і дым.
3. Ты ўратуеш у кішэнях рукі свае ад марозу, Апранеш капялюш, каб схавацца ад злобнага ветру. Але ты не ўратуеш ніяк свой знявечаны розум. Калі глянеш на неба - убачыш адну толькі цемру.
Ты не знойдзеш у нябёсах патрэбны адказ. Твае думкі - не больш, чым набор пустых фраз.
4. Ну а ўвечары ты як звычайня вярнешся дамоў. Паспрабуешь знайсці суцяшэнне ў бязрадасным сне. І ты ведаеш, заўтра ўсё паўторыцца зноў. Зноў ты будзеш старацца сысці ад самога сябе.
І ты няздольны спыніць гэты бег. Бо даўно не хапае моцы цягнуцца наверх.
Брудна-шэрая столь, брудна-шэрыя дні, ты атручаны ўласнай самотай, Ты заўсёды быдзеш сам на сам са сваёй адзінотай.