Хто пытаецца ў мяне дарогу на ўсход, хто — дарогу на захад...
Нібы раздарожжа, я паказваю ўсім, куды ісці, а сам застаюся на месцы — на гэтай зямлі, пад гэтым небам,
занадта лёгкі для глыбіні, занадта цяжкі для вышыні, занадта цэласны, каб падавацца ў які- небудзь бок...
Вось мая левая рука, вось — правая... Я кладу зерне ў дол — і яно вырастае ў дрэва: на адной галіне ў яго сонца, на другой — месяц, рознагалосыя птушкі з усіх канцоў свету спяваюць на ім свае песні і ладзяць гнёзды...
Тут мой захад, і тут — усход. Чытаць цалкам: http://vershy.ru/content/na-getai-zyamli