Стой, пачакай, не бяжы: нам памарыць ёсьць аб чым, Ёсьць куды паляцець, дзе схавацца ад людзей. Палічы, палічы, палічы да дзесяці, Уяві, уяві, уяві, што ты прамень:
Асьвятляй, сагравай, час ад часу асьляпляй. Добры дзень, капітан, хлопчык верыць толькі вам! Ветразь тут, ветразь там — што захочаш выбірай: Проста быць, засынаць, ні пра што не размаўляць.
Пр.: Дома пакідай страчаныя дні — Іх ніколі не знайсьці. Ціхі акіян, Ціхі акіян, Ціхі акіян — плыві!
Час прымусіў разлюбіць, прымусіў разлюбіць межы вуліц, Тых, дзе месца не для ўсіх, дзе вораг — гэта ты: пашанцуе. Што, калі ўсіх забіць, калі ўсіх забіць — стане сумна Жыць, затое не баліць, нічога не баліць, не турбуе.
Праз ураган, землятрус, праз пустыню і тайфун, Кантынэнт нумар два — ілюзорная зямля. Можа быць, можа быць, шлях ня мусіў быць такім, Але дзень, будзе дзень, падарункі прынясе.
Пр.: Дома пакідай страчаныя дні — Іх ніколі не знайсьці. Ціхі акіян, Ціхі акіян, Ціхі акіян — плыві!
Законы і парадкі - прасцей каб кіравацца, каб не шукаць дарэмна, каб не блукаць. А што, калі патрэбна? Калі патрэбна моцна - парушай! Паперы аркуш белы і мноства дзіўных пунктаў, у паслядоўным спісе бліжэйшых спраў. Але табе патрэбна, табе патрэбна моцна! Парушай!