Што й на нашай на вуліцы да на перавулку Ой, люлі-люлі, да й на перавулку. Закурыла дзевачка да хлопчыку трубку. Трубка мая, паліванка, чубок чарятовый. Любі мяне, дзевачка, што я чарнабровый. Сам малоды, конь вароны, у гуселькі грае. Няхай маю дзевачку ніхто не займае. А хоч займе, хоч ня займе, няхай не цалуе. Ліцо бела, бровы чорны ёй няхай ня псуе.