Недзе там, глыбока пад скурай
Уздымаецца халодная хваля.
Я на версе, на самым краі,
Я сяджу, нагамі матляю..
Крочыць ды палядець
Проста насустрач уласнаму лёсу..
Крочыць ды паляцець,
Вольна, як птах у нябёсах
Недзе там, глыбока ўнізе
Змоклы горад, бы на далоні
Зазіраю ў вокны, углядаюсь да болю,
Шукаю сабе.. Сьціскае скроні..
Крочыць ды палядець
Проста насустрач уласнаму лёсу..
Крочыць ды паляцець,
Вольна, як птах у нябёсах
Шэраг дзён замкнёны ў кола,
Час цячэ, вада бяжыць,
Лёг на вокны новы золак,
А мне застаецца..
Жыць..
GARADzKIJA еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 2