Гэтая гісторыя ня мае ўжо пачатку Згубленныя карані, асновы і канчаткі Не магчыма растлумачыць - слоўнікі ўсе страчаныя Засталося толькі думаць, уяўляць і ўзгадываць
У вачах стаяць малюнкі, а у сэрцы полымя Немагчыма растлумачыць як, адкуль і хто мы І старыя філіянты пыл глытаюць ў сеціве За няведаньне бацькоў расплачваюцца дзеці
Нам няма каго падзячыць І чакаць няма чаго Застаецца толькі плакаць І чакаць яшчэ сто год.
Хопіць лішніх разважаньняў - шансы нашы страчаныя І ня варта уздыхаць па тым чаго ня бачылі мы На паліцах школаў зусім іншыя падручнікі Ні пра тое сны мы сьнім і ня тое вучым
Нам няма каго падзячыць І чакаць няма чаго Застаецца толькі плакаць І чакаць яшчэ сто год. Што год
І так штогод І так штогод Яшчэ сто год Яшчэ стогод
Можа прыйдзе дзень І на нашых нівах зацьвіце агмень А пакуль мы копім сілы А пакуль усё акей!