Ад спомінаў дзіцячых лет
Ў маёй душы астаўся след.
Я помню, як бывала рада.
Маё сэрца плітцы шакалада,
Абгорненай з усіх старо
Паперкай яркай з візэрункам:
Там пад «загадачным малюнкам»
Пытанне йшло: «Дзе Купідон?»
Я не забыў, як доўга з ей
Сядзеў я ў комнатцы маей,
Страх зацікаўлены загадкай,
Хоць закусіўшы шакаладкай.
Бо тут жа, тут хаваўся ты!
Бо можа з сетак малявідла,
Што ўжо даўно вачам абрыдла,
Твае праглянуць мне чэрты;
I ўстанеш ты перада мной
3 крылатай, гостраю стралой,
Мне ў сэрца мецячай, i з лукам,
Пяяць гатовым поўным згукам!
Ды ўсё жа быў не бачан ён,
Хоць я i слёзы ліць прымаўся.
Што ж ты вачам не паказаўся,
Ўладар кахання, Купідон?
3 тых часаў многа лет прайшло,
Прайшло — i зеллем парасло,
I зноў забытае пытанне
Ўстае ў сувораму чаканні.
Я Купідона зноў шукаць
Бяруся сквапна i рухава,
Ды так няскладна гэта справа,
Што лепш аб ёй маўчаць.
Нельга забыць еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1