Збітыя калені, Як сінонім танцаў. Наша пакаленне Не чытала стансаў.
Вуліцай забытай Прыпыні трамваі. Пакідай адбітак тым, хто не трымае.
Хочаш – лічы, Што гэта больш не трэба з нас нікому. Але, калі згубіш ключы, Прыходзь ка мне нібы к сабе дадому. Але, калі згубіш ключы, Прыходзь ка мне нібы к сабе дадому.
Рэкі маюць вусці, Ты – свае вытокі. Хочаш вусны ў вусны? Робіш рукі ў бокі.
Мы з табой такія Смелыя нібыта. Тым, хто не пакіне, Пакідай адбітак.
Хочаш, лічы, Што гэта больш не трэба з нас нікому. Але, калі згубіш ключы, Прыходзь ка мне нібы к сабе дадому. Але, як захочаш уцячы, Прыходзь ка мне нібы к сабе дадому.