Dm A# Я еду па восеньскім лісьці, еду я праз дзіцячыя сны, Dm A# Еду я па пагорках і выспах, па дарогах зімы і вясны. A# C Я еду туды, дзе сьветла, дзе лунае паветраны шар, Dm A# Дзе ветразь напоўніцца ветрам, дзе сонцам асветліцца твар.
Dm A# Gm A Усё на крыві, усё на касьцях, Dm A# Gm C A Усё шматзначнае адназначна!.. Я маю свой герб, я маю свой сцяг, Я маю свой край, дзе дыхаць мне смачна!
Я еду праз шэрыя вёскі, еду я цераз знакі бяды. Я еду праз кропкі ды коскі, я еду адсюль туды. Туды, дзе ўзыходзіць золак, дзе падае снег долу, Дзе свеціць калядная зорка, дзе гарыць купальскае кола.
Прыпеў:
Я еду па вечным брудзе, за брудам ня бачна зямлі, Калісьці тут штосьці будзе, вось толькі што і калі?.. Даеду адно па рыму на хвалях сьцюдзёных вятроў. Я еду ў сваю краіну на вечную зорку дзядоў