Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Cišynia - Moj Miensk | Текст песни

Між заблытаных вуліц, двароў і муроў
Мой горад спрадвеку жыве.
У сэрцы краіны лясоў і палёў
Мой горад, адзіны мой Менск.

Схаванае між шэрых дамоў
Яго сэрца яшчэ існуе,
І б'ецца ўсё так жа, прагоньвае кроў
Па дарогах састарэлых вен.

Але нешта ня так, кудысьці падзеўся
Майго Менску сьвяточны настрой.
Па-за шумам машынаў, праз разьбітае сэрца
Ён разьвітаўся са сваёй душой.

Больш ня ўбачыш нідзе ўсьмешлівых твараў
І песень ніхто не пяе.
Распушчаюцца нашы дзіцячыя мары
Бы цукар у цёплай вадзе.

Рэфрэн:
Вярніся дамоў!
Вярніся ізноў...

Не пачуеш на вуліцах мовы мае,
Ня ўбачыш нашых сьцягоў,
Бо мой Менск нібыта ў палоне жыве
Пахаваны пад тоўшчай сьнягоў.

А людзі, схаваўшыся за абэліскі
Сваіх ганарлівых дзядоў,
Баяцца адтуль на крок нават выйсьці,
Баяцца ўбачыць сьвятло.

Рэфрэн

Паміж прывідных ценяў і забытых дарог
Мой горад свой век дажыве.
У сэрцы краіны забытых часоў
Мой Менск болей не існуе...


Cišynia еще тексты


Видео
    Нет видео
    -
    Оценка текста
    Статистика страницы на pesni.guru ▼
    Просмотров сегодня: 1